Францыя ўводзіць падатак на сусветных гігантаў інтэрнэту

7 марта 2019

Тэхналагічныя кампаніі з прыбыткам, які перавышае 750 мільёнаў еўра ў свеце і 25 - у Францыі, будуць абкладацца трохпрацэнтным падаткам. Мера носіць часовы характар. Яна закране каля 30 найбуйнейшых вебкампаній ЗША, Кітая, Германіі, Іспаніі і Вялікабрытаніі. Улады разлічваюць, што лічбавы падатак штогод будзе папаўняць бюджэт Францыі сумай 500 мільёнаў еўра. Падатак GAFA - па першых літарах назваў Google, Apple, Facebook і Amazon - будзе спаганяцца з прыбытку ў тым ліку ад анлайн-рэкламы і продажу асабістых даных карыстальнікаў. Законапраект ідэнтычны таму, які раней быў заблакіраваны на галасаванні краін - членаў ЕС.