Францыя ўзмацняе меры бяспекі ў школах з-за пагрозы тэракта

25 августа 2016

Да пачатку навучальнага года больш як 3 тысячы рэзервістаў нацыянальнай жандармерыі мабілізуюць у тысячы навучальных устаноў краіны. Аб гэтым аб'явіў кіраўнік МУС Бернар Казнеў. Улады Францыі абяцаюць узмацніць патруляванне прылеглых да навучальных устаноў тэрыторый. Акрамя таго, для правядзення тэрміновых прац па гарантаванні бяспекі вылучаць 50 мільёнаў еўра. Нагадаем, групоўка "Ісламская дзяржава" неаднаразова заклікала забіваць французскіх выкладчыкаў.