Францыя падоўжыла рэжым надзвычайнага становішча

17 февраля 2016

Такое рашэнне адобрыў Нацыянальны сход Пятай рэспублікі: за прагаласавалі 212 дэпутатаў, супраць - 21. Уведзены пасля тэрактаў 13 лістапада мінулага года, рэжым надзвычайнага здарэння падоўжылі яшчэ на тры месяцы - да 26 мая. Улады Францыі мяркуюць, што імавернасць новай атакі вялікая. Паводле слоў міністра ўнутраных спраў краіны Бернара Казнёва, пагроза тэракту яшчэ ніколі не была такой высокай, а небяспека дагэтуль не знікла. Раней французскія дэпутаты падтрымалі пазбаўленне грамадзянства асуджаных за тэрарызм.