Францыя падводзіць вынікі маштабных беспарадкаў

9 декабря 2018

Францыя падводзіць вынікі маштабных беспарадкаў, якіх Пятая рэспубліка не назірала больш за паўстагоддзя. У Парыжы за адну чорную суботу затрымана рэкордная колькасць маніфестантаў - 1550. Пацярпелі 135 чалавек. Гэтыя лічбы назваў кіраўнік МУС. Міністр сілавога ведамства адзначыў, што ўпершыню за доўгі час былі выкарыстаны браніраваныя аўтамабілі. Акцыі пратэсту супраць павышэння цэн на паліва і палітыкі ўлад перараслі ў пагромы і сутыкненні. Зараз, паводле слоў улад, сітуацыя знаходзіцца пад кантролем. Але на наступным тыдні ў краіне зноў чакаецца вялікая забастоўка. І гэта ў момант, калі да Раства і Новага года застаюцца лічаныя дні.

Каля 450 паслядоўнікаў "жоўтых камізэлек" затрымалі ў Бельгіі. Сярод іх ёсць непаўналетнія. Паведамляецца, што пасля таго як паліцэйскія акружылі мітынгоўцаў, яны перайшлі да больш актыўных мер і пачалі кідацца камянямі, дэмантаваць дарожныя знакі, запальваць факелы і феерверкі, спрабуючы прарвацца да будынкаў урада. У выніку вартавыя парадку прымянілі слёзатачывы газ і вадамёты. Вулічныя дэманстрацыі таксама прайшлі і ў Нідэрландах.