Францыя перажыла пятую чорную суботу

16 декабря 2018

Нягледзячы на саступкі ўлад "жоўтыя камізэлькі" працягваюць ставіць новыя патрабаванні. Зараз маніфестанты хочуць увядзення працэдуры рэферэндуму грамадзянскай ініцыятывы, якая дазволіць народу скасоўваць несправядлівыя законы. У параўнанні з мінулай суботай колькасць мітынгаў і колькасць дэманстрантаў трохі паменшыліся. На вуліцы Парыжа выйшла ўсяго некалькі тысяч чалавек. Без сутыкненняў не абышлося, але да масавых беспарадкаў і пагромаў, якімі вызначаліся папярэднія выступленні, не дайшло. Праўда, ужыць слёзатачывы газ і вадзяныя гарматы ўсё ж давялося. Затрыманыя больш як паўтары сотні дэманстрантаў, 112 з іх арыштаваныя. Ёсць і загінуўшы. На французска-бельгійскай мяжы мужчына патрапіў пад грузавік, які ўрэзаўся ў загараджальныя бар'еры, усталяваныя ўдзельнікамі пратэстаў.