Францыя адклікае пасла з Італіі

7 февраля 2019

Дыпламатычныя рознагалоссі ўзніклі паміж Італіяй і Францыяй. Апошняя адклікае свайго пасла з Італіі. Аб гэтым гаворыцца ў камюніке французскага МЗС. У ведамстве падкрэсліваюць, што абедзве краіны звязваюць даўнія дружалюбныя адносіны, аднак апошнім часам "Францыя станавілася аб'ектам для абвінавачанняў, нападкаў і абуральных заяў з боку італьянскіх палітыкаў". Мяркуецца, што такое рашэнне Парыж прыняў пасля таго, як віцэ-прэм'ер Італіі Луіджы Дзі Маё сустрэўся з прадстаўнікамі руху "жоўтых камізэлек" і выказаў ім сваю падтрымку. Ён таксама ў жорсткай форме раскрытыкаваў палітыку прэзідэнта Эмануэля Макрона. Тады французскае МЗС назвала такія дзеянні недапушчальнай правакацыяй.