Францыя адмовіцца ад малюнкаў на пачках цыгарэт

26 сентября 2014

Францыя па прыкладзе Аўстраліі створыць нейтральныя пачкі цыгарэт. Міністэрства аховы здароўя разлічвае такім чынам паменшыць лік курцоў хоць бы на 10% за 5 гадоў. Нагадаем, аднолькавую форму ўпакоўкі аліўкавага колеру без якіх-небудзь фірмовых знакаў і надпісаў ужо 2 гады выкарыстоўваюць аўстралійцы. Паводле іх звестак, ідэя сябе апраўдала - курыць у Аўстраліі сталі менш. Аналагічныя меры абмяркоўваюць зараз Ірландыя, Новая Зеландыя і Вялікабрытанія.