Францыя застаецца адданай мінскім дамоўленасцям па Украіне

26 июня 2017

Гэта паведаміў сёння прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон пасля сустрэчы з украінскім калегам Пятром Парашэнкам у Парыжы. Нагадаем, мінскія пагадненні - дакумент, які ўзгаднілі ў лютым 2015-га лідары "нармандскай чацвёркі" - Германіі, Францыі, Украіны і Расіі. Ён накіраваны на дээскалацыю ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны і прадугледжвае ўвядзенне ў Данбасе рэжыму спынення агню, адвод цяжкіх узбраенняў, заканадаўчае замацаванне асаблівага статусу рэгіёна. Кіраўнікі дзяржаў нармандскага фармату сустракаліся апошні раз летась у кастрычніку ў Берліне. Тады бакі дамовіліся зацвердзіць аснову дарожнай карты па рэалізацыі мінскіх пагадненняў.