Францыя на месяц уводзіць пагранічны кантроль

13 ноября 2015

Улады ўпэўніваюць, што мера часовая праз правядзенне кліматычнага саміта ААН. Прэса, зрэшты, лічыць, што міжнародны форум ні пры чым. Праўдзівая прычына - гэта наплыў мігрантаў. Пагранпераходы ўзмоцненыя тысячамі паліцэйскіх, якія будуць выбаркова праводзіць пашпартны кантроль.

Некаторыя іншыя краіны ЕС таксама ўводзяць кантроль на мяжы. Раней гэта зрабіла Швецыя. Эксперты асцерагаюцца, што дасягненне вольнага перамяшчэння людзей можа спыніць сваё існаванне.