Францыя і яшчэ пяць краін ЕС размяркуюць 230 мігрантаў, выратаваных ля берагоў Лівіі

27 июня 2018

Францыя стане адной з шасці краін ЕС, якія размяркуюць 230 мігрантаў, выратаваных на мінулым тыдні ля берагоў Лівіі. Раней улады Італіі забаранілі заход у парты Апенінаў судну "Лайфлайн". Міністры транспарту і МУС прыгразілі канфіскацыяй судна і арыштам экіпажа. Пазней, праўда, прэм'ер-міністр Італіі Джузэпэ Контэ заявіў, што яго краіна прыме частку мігрантаў.