Францыя гатовая на сілавое вырашэнне сірыйскага крызісу ў абход ААН

22 Жніўня 2013
Пра гэта сёння заявіў міністр замежных спраў краіны Ларан Фабіус, каменціруючы новыя паведамленні аб прымяненні ў гэтай арабскай краіне хімічнай зброі. Дыпламат падкрэсліў: Калі Савет Бяспекі ААН не прыме рашэння па падзеях у Сірыі, то такія рашэнні будуць прымацца іншым шляхам. Фабіус таксама заклікаў улады Сірыі неадкладна дапусціць экспертаў на месца меркаванай хіматакі ў прыгарадзе Дамаска.

Тым часам паўстанцы сцвярджаюць, што ў выніку дзеянняў урадавых войскаў загінулі каля тысячы чалавек. З-за пазіцыі Расіі і Кітая Савет Бяспекі ААН не стаў патрабаваць ад інспектараў, што знаходзяцца ў Сірыі, неадкладна праверыць паведамленні пра новую хіматаку. Ён толькі запатрабаваў растлумачыць здарэнне.