Францыя будзе пазбаўляць тэрарыстаў грамадзянства

10 февраля 2016

Нацыянальны сход краіны падтрымаў ініцыятыву прэзідэнта Франсуа Аланда. Праўда, за папраўкі ў Канстытуцыю прагаласавала ўсяго на 14 дэпутатаў больш, чым супраць (і гэта з 310 чалавек). Напярэдадні французскі сенат прадоўжыў рэжым надзвычайнага становішча яшчэ на 3 месяцы. Нагадаем, такія меры звязаны з серыяй тэрактаў, якія адбыліся ў Парыжы 13 лістапада. Ахвярамі нападаў сталі 130 чалавек, больш за 350 былі паранены.