Эмануэль Макрон аб’явіў аб найхутчэйшым скліканні "нармандскай чацвёркі"

30 мая 2017

Новы прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон аб’явіў аб найхутчэйшым скліканні "нармандскай чацвёркі".

Паводле яго слоў, такая дамоўленасць была дасягнута падчас сустрэч з расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным. Напярэдадні ў Версалі, нагадаем, палітыкі абмяркоўвалі і працэс рэалізацыі мінскіх пагадненняў. Раней пра намер аднавіць перамовы ў "нармандскім фармаце" гаварыла канцлер Германіі Ангела Меркель, а таксама прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.

А сёння ў Берліне на віле Борзіг намеснікі міністраў замежных спраў краін "нармандскай чацвёркі" абмяркоўвалі бягучую сітуацыю на ўсходзе Украіны і рэалізацыю мінскіх дамоўленасцяў. У перамовах удзельнічаў таксама спецпрадстаўнік старшыні АБСЕ Марцін Сайдзік. Нагадаем, у пачатку мая віцэ-прэзідэнт ЗША Майкл Пенс назваў мінскія пагадненні самым лепшым спосабам дасягнення міру ва Украіне, а кіраўнікі МЗС Расіі і ФРГ заявілі аб прыярытэце палітычных раздзелаў "Мінска-2".