Франсуа Аланд склікае Савет нацыянальнай бяспекі

27 июля 2016

Павышаныя меры бяспекі ўведзеныя ў аэрапорце Жэневы пасля ананімнага званка з пагрозамі. Пра гэта паведамляе "Рэйтэр". У паліцыі пацвердзілі, што ў аэрапорце праводзіцца прафілактычная праверка. Яна падоўжыцца нявызначаны час. Пасажыраў просяць гэта ўлічыць пры праходжанні рэгістрацыі.

Абмяркоўваць праблему тэрарызму на высокім узроўні будуць у Францыі. Прэзідэнт краіны Франсуа Аланд склікае Савет нацыянальнай бяспекі. Ва ўсіх буйных каталіцкіх храмах краіны выстаўленая ваенная ахова. Падставай для надзвычайных мер стаў чарговы тэракт. Ужо ўстаноўленая асоба аднаго з двух тэрарыстаў, якія ўчынілі напярэдадні напад на царкву ў французскім мястэчку Сент-Эцьен-дзю-Руўрэ. Гэта 19-гадовы Адэль Керміш. Малады чалавек быў вядомы французскім спецслужбам і знаходзіўся пад судовым кантролем. Паведамляецца, што ў 2015 годзе Керміш спрабаваў дабрацца да Сірыі, каб далучыцца да баевікоў "Ісламскай дзяржавы". Аднак улады Турцыі не прапусцілі яго на сваю тэрыторыю. Увесь гэты час ён знаходзіўся пад судовым кантролем і насіў электронны бранзалет. Зараз высвятляецца асоба другога баевіка.