Франсуа Аланд не пойдзе на другі тэрмін

2 декабря 2016

Франсуа Аланд стаў першым прэзідэнтам Пятай рэспублікі, які не пойдзе на другі тэрмін. Пра рашэнне адмовіцца балаціравацца кандыдатам на майскіх выбарах кіраўнік Елісейскага палаца афіцыйна аб’явіў гэтай ноччу. У тэлезвароце да нацыі Аланд прызнаў, што дапусціў нямала памылак і ўсведамляе сваю непапулярнасць.

Франсуа Аланд, Прэзідэнт Францыі: "Улада і сам факт знаходжання ва ўладзе не адарвалі мяне ад рэальнасці. Я добра разумею сітуацыю, што склалася, і зыходзячы з гэтага, я павінен дзейнічаць. Я ўсведамляю рызыку таго, што сёння, ідучы па гэтым шляху, я не набяру дастатковай падтрымкі. Таму я вырашыў не станавіцца кандыдатам на маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах".

Франсуа Аланд быў абраны прэзідэнтам Францыі ў 2012 годзе, абышоўшы ў другім туры Нікаля Сарказі. Зараз, паводле апытанняў, рэйтынг кіраўніка Пятай рэспублікі вагаецца ў раёне 4 %. Падчас перадвыбарнай кампаніі Аланд абяцаў французам знізіць узровень беспрацоўя і ўзняць эканоміку. Аднак з рэалізаваных планаў прэзідэнта эксперты адзначаюць толькі легалізацыю аднаполых шлюбаў. Як піша французская прэса, у лагеры сацыялістаў змагацца за крэсла Аланда, найбольш імаверна, будуць прэм'ер-міністр Мануэль Вальс і экс-міністр эканомікі Арно Мантэбур. Ад рэспубліканцаў найбольш верагодным кандыдатам эксперты бачаць былога кіраўніка Кабміна Франсуа Фіёна. Таксама на фоне перамогі ў ЗША Дональда Трампа шматлікія аналітыкі не выключаюць, што сур'ёзную канкурэнцыю буйным партыям складзе лідар Нацыянальнага фронту Марын Ле Пен.