Франсуа Фіён не збіраецца адмаўляцца ад перадвыбарнай гонкі

6 марта 2017

Кандыдат у прэзідэнты Францыі Франсуа Фіён не збіраецца адмаўляцца ад перадвыбарнай гонкі. Палітык правёў у цэнтры Парыжа шматтысячны мітынг прыхільнікаў, дзе заклікаў кіраўніцтва партыі не шукаць яму замену. Сёння лідары рэспубліканцаў збяруцца на экстраннае пасяджэнне, на якім абмяркуюць лёс кандыдата. Нагадаем, раней шэраг уплывовых кансерватараў заклікалі Фіёна адмовіцца ад удзелу ў выбарах з-за скандалу з яго сваяком.

Зрэшты, паралельна з прыхільнікамі на вуліцы выйшлі і яго праціўнікі. Актывісты выкрыквалі антыкарупцыйныя лозунгі і заклікалі Фіёна вярнуць пазапраўна атрыманыя грошы.