Фотавыстава, прысвечаная самым памятным момантам II Еўрапейскіх гульняў, праходзіць у Мінску

4 сентября 2019

Адчуць яркія летнія эмоцыі зноў. У холе гасцініцы "Вікторыя Алімп"  сёння адкрылася фотавыстава, прысвечаная самым памятным момантам II  Еўрапейскіх гульняў. Сэлфі Эльвіры Герман, скачок Анастасіі Мірончык-Івановай, кранальны момант узнагароджання Таццяны Шараковай з дачкой на руках, а таксама трыумф Дзмітрыя Асанава - яркія карціны фатографаў і карэспандэнтаў выдавецкага дома "Беларусь сегодня". Працаваць фотавыстава будзе да 15 верасня.