Фонд прэзідэнта Трампа будзе распушчаны па рашэнні суда

19 декабря 2018

"Уражальным узорам незаконнасці" назваў амерыканскі тэлеканал Эн-бі-сі дабрачынны фонд прэзідэнта Трампа. Ён будзе распушчаны па рашэнні суда. У судовай заяве гаворыцца, што фонд функцыянаваў фактычна як "чэкавая кніжка, якая служыла дзелавым і палітычным інтарэсам Трампа". Ён выкарыстоўваў дабрачынныя актывы для пагашэння сваіх юрыдычных абавязацельстваў, прасоўвання бізнесу і нават набыцця асабістых рэчаў. Зараз рэшткі сродкаў перададуць іншым некамерцыйным арганізацыям на працягу 30 дзён. На канец 2016 года ў фондзе было амаль 970 тысяч долараў.