Флаг Саюза Незалежных Дзяржаў узняты на будынках Малдовы

17 октября 2013

Флаг Саюза Незалежных Дзяржаў узняты на адміністрацыйных будынках некаторых гарадоў Малдовы. Так у краіне стартавала акцыя Флаг СНД у кожнай прымэрыі, у кожным доме. Мерапрыемства ўрачыста прайшло з удзелам мэраў і жыхароў населеных пунктаў. Прадстаўнікі руху Радзіма - Еўразійскі саюз адзначаюць, што ўдзел у гэтай акцыі дае людзям надзею на тое, што членства ў СНД дазволіць ім рэалізаваць свае планы на будучыню. А гэта можа атрымацца толькі пры ўступленні ў Мытны, а затым і Еўразійскі саюз.