Фінскі экстрым. Каманда з Вялікабрытаніі прыйшла да фінішу першай

11 февраля 2019

Традыцыйныя зімовыя гонкі на садовай тэхніцы прайшлі ў Фінляндыі. Спартсмены асядлалі… газонакасілкі. 12-гадзінная паездка на сельскагаспадарчым балідзе патрабуе дбайнай падрыхтоўкі. Звычайна механікі некалькі гадзін правяраюць усе агрэгаты машыны і ставяць на колы спецшыпы для язды па снезе і лёдзе. Потым у справу ўступаюць гоншчыкі.