Фінляндыя ўводзіць часовы кантроль на межах з краінамі ЕС

13 июля 2018

Фінляндыя ўводзіць часовы кантроль на межах з краінамі ЕС з-за сустрэчы ў Хельсінкі прэзідэнтаў Расіі і ЗША. Дадатковыя меры бяспекі запрацавалі сёння. Перамовы Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа запланаваныя на 16 ліпеня. Лідары абмяркуюць як аспекты двухбаковага супрацоўніцтва, так і няпростыя пытанні міжнароднага парадку дня - тэму Сірыі і Украіны.