Фінляндыя скарачае колькасць мігрантаў

31 мая 2016

Да канца года ў краіне закрыюцца яшчэ 44 цэнтры прыёму бежанцаў. Афіцыйная прычына - паніжэнне прытоку нелегалаў. Нагадаем, раней улады Фінляндыі аб'явілі пра планы закрыць да верасня больш як 70 падобных цэнтраў. Паводле афіцыйных звестак, у Суомі летась прыехалі каля 32 500 бежанцаў.