Фінляндыя сёння адзначае 104-ю гадавіну незалежнасці! Другі год запар з-за пандэміі жыхары святкуюць знамянальны дзень ва ўмовах каранцінных абмежаванняў. Адменены ваенны парад і ўрачысты прыём у палацы Прэзідэнта ў Хельсінкі. З Днём незалежнасці народ Фінляндыі павіншаваў кіраўнік беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што ў хуткім часе Мінск і Хельсінкі змогуць аднавіць паўнавартасны палітычны дыялог.
Фінляндыя адзначае Дзень незалежнасці
6 декабря 2021













