Фінансавы крызіс у Грэцыі можа аказаць негатыўны ўплыў на фінансавую стабільнасць Вялікабрытаніі

2 июля 2015

Да такой высновы прыйшоў Банк Англіі. На думку рэгулятара, звязаныя з Эладай рыскі абвастрыліся пасля правалу перамоў з міжнароднымі крэдыторамі.

На думку ж экспертаў рэйтынгавага агенцтва "Мудыс", без фінансавай падтрымкі Грэцыя абвесціць дэфолт па абавязальніцтвах, якія належаць прыватнаму сектару. Таму рэйтынг дзяржаблігацый краіны паніжаны на адну прыступку. Між тым, агенцтва "Блумберг" паведамляе, што бягучы крызіс можа выклікаць сур'ёзнае пахаладанне ў адносінах паміж Афінамі і Захадам. А ў перспектыве прывесці да выхаду Грэцыі з НАТА. На гэтым фоне турысты не жадаюць ехаць у Грэцыю, іх колькасць знізілася на 50 тысяч у пералічэнні на суткі, такія даныя прыводзяць улады краіны. Асноўная боязь іншаземцаў - цяжкасці са здыманнем наяўных грошай і аплатай банкаўскімі картамі. Пад ударам рынак працы, бо турызм з'яўляецца ключавым момантам для ВУП Грэцыі.