Фінансаванне дзяржслужачых у ЗША можа быць зноў прыпынена

11 февраля 2019

Злучаным Штатам пагражае новы шатдаўн. Дзеянне часовага бюджэту заканчваецца ўжо ў пятніцу. І калі кангрэс ізноў адмовіцца вылучыць сродкі на будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай, фінансаванне дзяржслужачых можа быць зноў прыпынена. Пакуль перамовы ў тупіку. Прэзідэнт ЗША патрабуе на ўзмацненне бяспекі на паўднёвай мяжы краіны амаль 6 мільярдаў долараў, а дэмакраты пакуль згодныя вылучыць толькі 800 мільёнаў.