Філіпіны працягваюць скалынаць афтэршокі

15 Кастрычніка 2013
Пасля магутнага землетрасення магнітудай 7,2 іх зафіксавана ўжо больш за 20. Асноўны ўдар прыйшоўся на астравы Себу і Бахоль. Яны вельмі папулярныя ў турыстаў. Не менш як 20 чалавек загінулі і больш за 60 атрымалі раненні. Паводле некаторых звестак, многія пацярпелі ў ціскатні, калі пасля землетрасення ў паніцы кінуліся надвор з закрытых памяшканняў. Стыхія парушыла энергазабеспячэнне, разбурыла сотні будынкаў.


Зараз ратавальнікі разбіраюць завалы ў пошуках пацярпелых. Пашкоджаны марскі порт вострава Бахоль - яго прыйшлося закрыць. Па-ранейшаму не працуе другі па значэнні на Філіпінах міжнародны аэрапорт Себу.