"Фейсбук" за апошнія паўгода выдаліў больш як тры мільярды фейкавых акаўнтаў

24 мая 2019

Яны распаўсюджвалі дэзінфармацыю і спам. Пры гэтым большасць фальшывых старонак былі заблакіраваныя яшчэ на стадыі стварэння. Разам з павелічэннем ліку адсеяных старонак вырасла таксама колькасць фейкавых акаўнтаў, стваральнікам якіх удалося абысці сістэмы бяспекі.