Люты стаў самым цёплым месяцам на Зямлі за ўсю гісторыю метэаназіранняў

13 марта 2016

Гэта паведамілі эксперты НАСА на падставе звестак з касмічных спадарожнікаў. Так, глабальная сярэдняя тэмпература на паверхні нашай планеты была ў лютым амаль на паўтара градуса вышэй, чым сярэдняе значэнне гэтага месяца за перыяд з 1951 па 1980 год. Навукоўцы называюць прычынай спалучэнне рэкордна магутнага праяўлення так званага эфекту "Эль Нінья" з працэсамі глабальнага пацяплення, выкліканымі дзейнасцю чалавека.