Ferrari-парад прайшоў у Рыме

21 июля 2020
Рымляне сталі сведкамі ўражлівага відовішча. Па вуліцах і праспектах італьянскай сталіцы пракаціліся больш як 50 "Ферары", у асноўным чырвоных. Улічваючы рэдкасць і высокую цану гэтых машын, агульны кошт картэжу не саступае цане акіянскага флота краіны сярэдніх памераў. Парадам адзначыў сваё нараджэнне клуб "Чырвоная жарсць", які аб'ядноўвае ўладальнікаў "Ферары" - пакуль толькі італьянскіх, але ў перспектыве таксама і замежных.