Фермеры ЗША сутыкнуліся з недахопам удабрэнняў з-за антырасійскіх санкцый

6 апреля 2022
Дэфіцыт прадуктаў, завоблачныя цэны на энергарэсурсы і недахоп удабрэнняў. Такія наступствы антырасійскіх санкцый для Еўропы і ЗША. Іх ужо адчулі на сабе і амерыканскія фермеры. Павялічыліся расходы на паліва, працаваць прыходзіцца ў страту. Больш за тое, земляробы асцерагаюцца, што не змогуць знайсці ўдабрэнні  нават па завышаным кошце.