Фермеры Бразіліі засталіся без беларускіх угнаенняў

13 апреля 2022

Бразілія можа пазбавіцца часткі ўраджаю. Сельская гаспадарка краіны больш чым на 70 % залежыць ад міжнародных паставак угнаенняў, аднак з-за заходніх санкцый лагістыка з Беларусі і Расіі парушана. Летась наша краіна экспартавала ў Бразілію больш чым 2 мільёны тон угнаенняў на агульную суму 580 мільёнаў долараў. Спыненне імпарту ўгнаенняў пагражае бразільскім аграрыям стратай ураджаю. Асабліва гэта закране кававыя плантацыі.