Федэральны ўрад ЗША спыняе працу

20 января 2018

Чарговы фінансавы шатдаўн у ЗША. Федэральны ўрад спыняе працу - дэмакратам і рэспубліканцам у кангрэсе не ўдалося ўзгадніць паўнавартасны бюджэт на гэты год. Законапраект раней паспяхова прайшоў Палату прадстаўнікоў, але быў адхілены сенатам. Апоўначы спынілі працу і ўсе дзяржустановы, акрамя экстранных служб. Гэта, у прыватнасці, нацбяспека, пошта, кантроль за паветранай прасторай, хуткая дапамога, а таксама дапамога падчас стыхійных бедстваў і турмы. Сотні тысяч супрацоўнікаў дзяржустаноў адпраўленыя ў неаплачаны водпуск. Апошнім разам шатдаўн адбыўся ў 2013 годзе. Тады дзяржустановы не працавалі 16 дзён. Гэтым разам бюджэт не ўдалося ўзгадніць у ноч на 20 студзеня. Дарэчы, сёння роўна год з тых часоў, як прэзідэнтам ЗША афіцыйна стаў Дональд Трамп.