Федэральная рэзервовая сістэма ЗША павысіла базавую стаўку

17 декабря 2015

Упершыню за 9 гадоў Федэральная рэзервовая сістэма ЗША павысіла базавую стаўку на чвэрць працэнтнага пункта. З гэтага часу стаўка будзе вагацца ў дыяпазоне 0,25-0,5%. Варта адзначыць, што яна трымалася на гістарычна мінімальным узроўні з канца 2008 года. А павышалася апошні раз у чэрвені 2006 года. У сваю чаргу аналітыкі назвалі павышэнне ключавой стаўкі чаканым.