Федэральнае бюро расследаванняў высачыла трох дзяўчынак-падлеткаў у Германіі, калі яны знаходзіліся на шляху ў Сірыю. Дзве сястры 15 і 17 гадоў з Самалі і іх 16-гадовая сяброўка з Судана сталі ахвярай прапаганды баевікоў Ісламскай дзяржавы. Дзяўчат з Дэнвера ў Каларада зараз вярнулі дадому і пачалі следства. Раней стала вядома, што зніклы падлетак з Вены далучыўся да тэрарыстаў у Сірыі. Былыя аднакласнікі пазналі 16-гадовага Олівера на адным з відэазапісаў Ісламскай дзяржавы. Нагадаем, паводле ацэнак экспертаў, зараз толькі ў Сірыі на баку Ісламскай дзяржавы ваююць каля 9 тысяч іншаземцаў.