ФБР апублікавала фота падазроных у выбухах у Бостане

19 апреля 2013

Агенты просяць амерыканцаў дапамагчы знайсці гэтых людзей. Пакуль што тэрарыстаў завуць падазроны нумар адзін і нумар два. Паводле звестак улад, злачынцы могуць быць узброеныя і вельмі небяспечныя.  Пакуль у амерыканскай разведкі няма дакладнай інфармацыі пра арганізатараў выбухаў у Бостане. Нагадаем, два выбухі з інтэрвалам у 12 секунд прагрымелі ў Бостане ў панядзелак падчас міжнароднага марафона.