ФБР неаднаразова выкарыстоўвала беспілотнікі для сачэння на тэрыторыі ЗША

20 июня 2013

Пра гэта заявіў дырэктар агенцтва Роберт Мюлер на слуханнях у сенаце амерыканскага кангрэса. Пры гэтым чыноўнік растлумачыў, што такая практыка выкарыстоўваецца, як правіла, не часта і ў асноўным у канкрэтных сітуацыях. Прызнанне кіраўніка ФБР прагучала следам за нядаўнімі паведамленнямі аб існаванні ў распараджэнні амерыканскіх разведвальных агенцтваў цэлых праграм па масавым перахопе электронных звестак у Інтэрнэце і падслухоўванні тэлефонных размоў грамадзян ЗША.