Facebook павялічвае штат, каб змагацца з агрэсіўнымі публікацыямі і трансляцыямі сцэн насілля. Заснавальнік сацсеткі Марк Цукерберг назваў лічбу на тры тысячы вакансій. Акрамя наймання мадэратараў, Facebook таксама спросціць сам механізм падачы скаргаў, каб на іх можна было хутчэй рэагаваць і пры неабходнасці звяртацца да праваахоўнікаў. Рашэнне кампанія прыняла пасля некалькіх выпадкаў трансляцый забойстваў і самазабойстваў у сацыяльнай сетцы.
Facebook павялічвае штат, каб змагацца з агрэсіўнымі публікацыямі
4 мая 2017













