Facebook святкуе 10-годдзе

4 февраля 2014
Хто б мог уявіць, што Facebook - партал для размовы студэнтаў Гарварда - змяніў уяўленні карыстальнікаў аб стылі зносінаў. На сённяшні дзень як мінімум адзін раз на месяц гэтай сацыяльнай сеткай у свеце карыстаюцца звыш мільёна чалавек.

Аляксандра Пінчук больш падрабязна.

4 лютага 2004 года па адрасе thefacebook.com была запушчана закрытая сацыяльная сетка для студэнтаў Гарвада. Функцый на сайце было няшмат, але прастата ідэі спадабалася амерыканцам. За дзесяцігоддзе аўдыторыя Facebook перавысіла мільярд. Па ўсім свеце развіваюцца сайты-клоны, якія прыносяць іх уладальнікам стабільны даход.

Люсі Берэсфорд, псіхолаг: Глыбока ў душы кожны чалавек імкнецца да прызнання. Мы хочам падабацца іншым людзям. Таму лайкі, вядома, не маглі не знайсці сваіх прыхільнікаў. Гэта нармальна. Горш, калі чалавек пачынае рабіць нешта толькі для таго, каб атрымаць станоўчы водгук на Facebook.

Брэнт Гоберман, уладальнік інтэрнэт-кампаніі: Яшчэ 10 гадоў таму мы на ўсю моц карысталіся тэлефонам, каб заставацца на сувязі з грамадствам. Зараз гэтую важную функцыю паступова бярэ на сябе Інтэрнэт.

Безумоўна, за мінулыя гады Facebook змяніў уяўленні карыстальнкаў аб стылі зносінаў. Сёння як мінімум раз на месяц найбуйнейшай сацыяльнай сеткай у свеце карыстаюцца звыш мільёна чалавек. Праўда, эксперты гавораць, што моладзь паволі ідзе ў Twitter і Instagram.

Але ліхаманку па імені Facebook, заснаваную на абмене карыснай інфармацыяй, яшчэ ніхто не адмяняў. У 2011-м фільм Дэвіда Фінчэра Сацыяльная сетка пра стварэнне сайта Маркам Цукербергам атрымаў Залаты глобус. Кожны тыдзень Facebook набірае дзясяткі новых супрацоўнікаў, а даменныя імёны з падобнымі назвамі каштуюць мільёны долараў.