Facebook падала іск супраць жыхара Украіны, абвінаваціўшы ў крадзяжы даных 178 мільёнаў карыстальнікаў

23 октября 2021

Кампанія Facebook падала іск супраць жыхара Украіны. Сацсетка абвінаваціла Аляксандра Салончанку ў крадзяжы даных 178 мільёнаў карыстальнікаў. Паводле паведамленняў Facebook, украінец атрымаў доступ да ідэнтыфікацыйных даных акаўнтаў і тэлефонных нумароў карыстальнікаў, якія затым прадаў на спецыялізаваным анлайн-форуме. Па сцвярджэнні боку абвінавачання, раней Салончанка нібы размясціў на партале звесткі 10 млн карыстальнікаў украінскага Прыватбанка і нейкай французскай аналітычнай фірмы.