Штогадовы хадж у Меку дасягнуў сваёй кульмінацыі

12 сентября 2016

Штогадовы хадж у Меку дасягнуў сваёй кульмінацыі - на гары Арафат сабраліся да 2 мільёнаў мусульман, якія моляцца і чытаюць Каран. Паломнікі збіраюцца на гары і вялізнай раўніне, якая абкружае яе на адлегласці 15-ці кіламетраў ад Мекі, з досвітку. Мусульмане вераць у тое, што апошні раз прарок Мухамед прапаведаваў менавіта на гэтым месцы. Хадж з'яўляецца адным з пяці слупоў ісламу, усе мусульмане абавязаныя зрабіць яго хаця б раз у жыцці. Мусульмане ўсяго свету сёння адзначаюць свята ахвярапрынашэння - Рамазан-Байрам, або Курбан-байрам, або Ід аль-адха, які знамянуе заканчэнне хаджу.