Штогадовая сесія Сусветнага эканамічнага форуму афіцыйна адкрываецца ў Давосе

17 января 2017

Штогадовая сесія Сусветнага эканамічнага форуму афіцыйна адкрываецца ў швейцарскім Давосе. Чакаецца рэкордная колькасць удзельнікаў - каля 3-х тысяч чалавек з больш чым 70-ці краін. Галоўная тэма форуму - "Спагадлівае і адказнае лідарства". Абмяркоўвацца будуць перспектывы эканамічнага развіцця, умацаванне стабільнасці і міру. На давоскіх дэбатах не прымаюць рашэнняў, хутчэй вызначаюць настроі фінансавых эліт. Адкрыццё не абышлося без здарэнняў. З-за дарожнага інцыдэнту ў гарах многія госці форуму не могуць трапіць у гатэлі. Іх прыйшлося пасяліць у найбліжэйшым Клостэрсе. Па словах відавочцаў, на дарозе стаіць каля ста мікрааўтобусаў.