Эйфелеву вежу закрылі для наведвальнікаў

23 мая 2015

Галоўную французскую славутасць закрылі для наведвальнікаў. Прычынай паслужыў пратэст персаналу Эйфелевай вежы супраць кішэннікаў. Такім чынам работнікі комплексу выказваюць нездаволенасць вялікай колькасцю крадзяжоў, якім падвяргаюцца турысты ў наваколлях вежы. Мітынгоўцы патрабуюць ад уладаў афіцыйных гарантый у тым, што будуць прынятыя доўгатэрміновыя і эфектыўныя меры. Нагадаем, што ў 2013 годзе па той жа прычыне быў закрыты і парыжскі Луўр.