Еўрацэнтрабанк прапанаваў новую банкноту серыі "Еўропа"

6 июля 2016

Еўрацэнтрабанк прапанаваў новую банкноту серыі "Еўропа" вартасцю 50 еўра. Увядзенне купюры зробіць валюту, якой 338 мільёнаў чалавек карыстаюцца дзень за днём, яшчэ больш бяспечнай. У першую чаргу на ёй узмоцненыя элементы абароны. На купюры ёсць партрэт гераіні старажытнагрэцкай міфалогіі - Еўропы. Ён размяшчаецца ў выглядзе вадзянога знака, а таксама на галаграфічнай вертыкальнай паласе. Новая пяцідзясятка будзе ўведзеная ў зварот 4 красавіка. Банкнота наміналам 50 еўра з'яўляецца самай папулярнай сярод еўракупюр.