Еўрасаюз узяўся за скарачэнне смяротнасці на дарогах

27 марта 2019

Да 2050-га гэтую лічбу плануюць звесці да нуля. Ужо праз некалькі гадоў усе аўтамабілі ў ЕС абсталююць абмежавальнікамі хуткасці і чорнымі скрынямі. Усталююць абноўленыя экстранныя тармазы, а таксама спецыяльную тэхналогію, якая не дасць выехаць за межы сваёй паласы. Асобныя сістэмы з'явяцца ў грузавіках і аўтобусах. Ноу-хау пазбавіць кіроўцаў ад "сляпых зон" і папярэдзіць шафёра, што ён засыпае або чымсьці адцягнены.