Еўрасаюз вылучыць 25 мільярдаў еўра на барацьбу з каранавірусам

11 марта 2020
Еўрасаюз вылучыць 25 мільярдаў еўра на барацьбу з эканамічнымі наступствамі эпідэміі каранавіруса - пра гэта дамовіліся 27 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў ЕС. А Еўракамісія з уласных сродкаў вылучыць сем з паловай мільярдаў еўра на дапамогу краінам, якія найболей пацярпелі ад распаўсюджвання віруса, - Італіі, Францыі і Германіі. 

У Кітаі паправіліся амаль 80 % заражаных COVID-19


Тым часам ва ўсім свеце заўважаная дадатная дынаміка: колькасць чалавек, якія вылечыліся ад каранавіруса, перавысіла 65 000 чалавек. У Кітаі амаль 80 працэнтаў пацыентаў выпісана з бальніц. У горадзе Ухань, дзе ўпершыню была зафіксаваная ўспышка COVID-19, ключавыя прадпрыемствы пачалі аднаўляць працу. Таксама адновяцца пасажырскія перавозкі ў гарадах раёнаў правінцыі Хубэй з нізкай і сярэдняй эпідэмічнай рызыкай.