Еўрасаюз створыць цэнтры размяшчэння бежанцаў у транзітных краінах

10 ноября 2015

Еўрасаюз створыць цэнтры размяшчэння і размеркавання бежанцаў у транзітных краінах. І гэта будуць не толькі дзяржавы супольнасці. Там будуць вызначаць асобу прыезджых і потым вырашаць, пускаць іх у Еўропу або адпраўляць назад. Гэта стала вядома па выніках нечарговага пасяджэння савета ЕС па ўнутраных справах і юстыцыі. Кіраўнік МЗС Люксембурга папярэдзіў аб магчымасці распаду Еўрасаюза.

Крызіс з бежанцамі правакуе напружанне не толькі сярод палітыкаў, але і ў грамадстве. Мацней за іншых рэагуюць немцы. У краіне не спыняюцца дэманстрацыі. На вуліцы выходзяць актывісты руху ПЕГІДА, якія лічаць, што кантыненту пагражае ісламізацыя. Зрэшты, ім актыўна супрацьстаяць антыфашысты і ўсе тыя, хто выступае за мультыкультуралізм.