Еўрасаюз скарачае выплаты Турцыі за бежанцаў

28 октября 2019

Турцыя атрымае менш грошай ад Еўрапейскага саюза, якія вылучаюцца для сірыйскіх бежанцаў. Паводле слоў еўракамісара па бюджэце Гюнтэра Этынгера, Анкара больш не мае патрэбы ў буйных выплатах ад ЕС, бо сірыйскіх бежанцаў плануецца перасяліць у ахоўную зону, якая ствараецца турэцкімі вайскоўцамі на поўначы Сірыі. Нагадаем, ЕС заплаціў 6 мільярдаў еўра, каб дапамагчы арганізацыям для бежанцаў у Турцыі. Зараз у планах Бруселя фінансавая дапамога Іарданіі і Лівану.