Еўрасаюз ізноў уводзіць візавы рэжым для балканскіх краін

11 декабря 2013
Прычына - павелічэнне патоку мігрантаў. Да гэтага часу жыхары Албаніі, Сербіі, Македоніі, Чарнагорыі, а таксама Босніі і Герцагавіны маглі ўязджаць практычна ва ўсе краіны ЕС без віз. Іх адмянілі ў 2009-м годзе. Крайнюю меру ўводзяць толькі на паўгода. Больш за іншых ва ўвядзенні візавага рэжыму для Балкан зацікаўленыя Германія і Францыя, куды паток бежанцаў з гэтага рэгіёну няўхільна расце.