Стрэс-тэсты анансуе еўрапейскае памежнае агенцтва Frontex. Мяркуецца адпрацоўка розных сцэнарыяў на марскіх, наземных і паветраных межах. Яны зараз праходзяць узгадненне. Праверкі пройдуць, у прыватнасці, у Грэцыі і Германіі. Нямецкая прэса паведамляе, што кастрычніцкія стрэс-тэсты - гэта частка новай праграмы Frontex. Яна прадпісвае краінам ЕС вылучыць паўтары тысячы пагранічнікаў, якіх агенцтва можа тэрмінова задзейнічаць на працягу некалькіх дзён.
Еўрасаюз праверыць межы на трываласць
29 августа 2016













