Да такога рашэння прыйшлі Брусель і Лондан падчас двухдзённага саміта ЕС. Дасягнутае пагадненне мяркуе некалькі ўступак, якія павінны забяспечыць Еўрасаюзу падтрымку брытанскага прэм'ера Дэвіда Кэмерана на рэферэндуме аб захаванні членства каралеўства ў еўрапейскім блоку.
Паводле слоў Кэмерана, ужо сёння ён падасць дакумент на разгляд Кабінета міністраў, а ў панядзелак выступіць у парламенце і распавядзе пра дэталі пагаднення з ЕС.













